28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі значна ўзрасла папулярнасць Chrome

21

Лідэры на рынку браўзэраў не мяняюцца, папулярныя праграмы зазвычай толькі нязначна мяняюць свае пазіцыі.

Аднак часам здараюцца выняткі: у ліпені Google Chrome прадэманстраваў рэкордны рост: яго дзель дасягнула 42,07% супраць 40,43% месяцам раней. Таксама дадаў у папулярнасці і Safari (3,24% у ліпені супраць 2,5% у чэрвені 2014 года), піша onliner.by.

Найбольш стабільна паводзіць сябе Firefox: яго дзель у ліпені склала 17,31%, што крыху менш за паказчыкі першага летняга месяца (17,63%). Opera застаецца другім папулярнасцю праглядальнікам сярод беларускіх карыстальнікаў, аднак другі месяц запар захоўваецца негатыўная тэндэнцыя: у ліпені яго дзель рынку склала 24,25%, у чэрвені - 25,29%, у траўні - 26,45%.

Чацвёртае месца ў рэйтынгу StatCounter - у Internet Explorer. Калі ў чэрвені яму належала 8,86% рынка, то ў ліпені - 7,79%. Гэта мінімальны паказчык за апошнія 12 месяцаў. Пік папулярнасці праграмы Microsoft прыпаў на снежань 2013 года (11,66%).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках