28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багатыя расейцы бягуць у Вялікабрытанію

5
Багатыя расейцы бягуць у Вялікабрытанію

У Вялікабрытаніі адзначаюць наплыў багатых расейцаў з уязнымі візамі, атрыманымі ў кароткатэрміновым парадку.

У першым квартале гэтага года іх колькасць узрасла больш чым у два разы, сцвярджаецца ў артыкуле The Financial Times, на якую спасылаецца InoPressa.

У матэрыяле адзначаецца, што гаворка ідзе пра спецыялізаваныя візы, што выдаюцца ў абмен на інвестыцыі ў каштоўныя паперы ў суме 1,5 або 10 млн фунтаў. Атрымаўшы такую візу, мігрант з краіны, якая не ўваходзіць у ЕЗ, атрымлівае льготы. У прыватнасці, ён можа паскорыць атрыманне права на сталае месцазнаходжанне ў каралеўстве.

У артыкуле адзначаецца, што Крэмль паспрабаваў аднадзіць расейцаў пакідаць краіну назаўсёды, увёўшы новыя правілы, якія патрабуюць інфармаваць дзяржаву аб усіх дадзеных ім дазволах на жыхарства і замежнае грамадзянства. Тым не менш вышэйпададзеныя лічбы сведчаць, што багатыя маскоўцы шукаюць прытулак у перыяд пагаршэння міжнароднай сітуацыі, калі заходнія дзяржавы ўзмацняюць санкцыі супраць Расеі, адзначае аўтар. Выданне таксама падае меркаванне аналітыкаў, якія прагназуюць, што гэтым летам колькасць заяў расейцаў павялічыцца.

Расейская прэса нічога не піша аб павелічэнні колькасці ахвочых эміграваць сярод суайчыннікаў. Сацыялагічныя апытанні, наадварот, паказваюць, што колькасць патэнцыйных эмігрантаў ідзе на змяншэнне.

Экспэрты тлумачаць такую тэндэнцыю наступствам міжнародных санкцый і ростам негатыўнага стаўлення да грамадзян Расеі ў іншых краінах. Іншая прычына раптоўнай "аселасці" расейцаў - зніжэнне колькасці выдадзеных віз прыкладна на 20%.

Паводле звестак Business Insider, за апошні год з Расеі з'ехала больш за 186 тысяч чалавек. Пры гэтым у 2012 годзе людзей, якія пакідалі краіну, было 123 тысячы, а ў 2011 і 2010 гадах - па 37 і 34 тысячы адпаведна. Экспэрты, у сваю чаргу, мяркуюць, што рэальныя лічбы яшчэ вышэйшыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках