28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два светы: унікальны фотапраект аб Варшаўскім паўстанні

4

Старыя фатаграфіі сталіцы Польшчы невядомыя аўтары эфэктна спалучылі з сучаснымі.

У гадавіну пачатку Варшаўскага паўстання ў «Фэйсбуку» з'явілася падборка унікальных фотаздымкаў, створаных шляхам накладання сучасных фотаздымкаў на здымкі 70-гадовай даўніны.

Аўтары праекта пакуль невядомыя, інтрыга знікне сёння пасля 17:00 паводле мясцовага часу па надыходзе «гадзіны W», часу пачатку Варшаўскага паўстання 70 гадоў таму. Аднак, як высветліла рэдакцыя сайта charter97.org, аўтарам, мусібыць, з'яўляецца Марцін Дзедзіч, крэатыўны рэдактар польскага радыё ZET.

Нагадаем, Варшаўскае паўстанне доўжылася крыху больш за два месяцы: з 1 жніўня да 3 кастрычніка 1944 года. Яно было накіраванае супраць нямецкай акупацыі. Арганізатарам і асноўнай ударнай сілай паўстання сталі падраздзяленні нелегальнай Арміі Краёвай, звязанай з польскім эмігранцкім урадам у Лондане.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках