28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Парыжа страціла 50 кг какаіну ў замкнёным пакоі

12
Паліцыя Парыжа страціла 50 кг какаіну ў замкнёным пакоі

Парыжская паліцыя расследуе знікненне 50 кілаграмаў какаіну ў будынку цэнтральнай паліцэйскай управы.

Партыя наркотыкаў вартасцю 4 млн даляраў была сканфіскаваная пасля рэйду на банду сэнэгальскіх наркагандляроў і змешчаная ў браняваны пакой-сэйф, перадае BBC.

Міністр унутраных спраў Францыі Бэрнар Казэнёў абвясціў, што будзе бязлітасны да зламыснікаў, калі выявіцца, што какаін выкраў хто-небудзь з супрацоўнікаў паліцыі.

Рэпутацыі французскай паліцыі была прычыненая істотная шкода пасля таго як у красавіку сёлета двум афіцэрам элітнага падраздзялення выставілі абвінавачванне ў згвалтаванні грамадзянкі Канады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках