27 красавiка 2024, Субота, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трохдзённае» перамір'е ў сектары Газа не пратрымалася і шасці гадзін

19

72-гадзіннае перамір'е паміж Ізраілем і сектарам Газа скончанае, Ізраіль прадаўжае наземную аперацыю.

Пра гэта паведамляе прадстаўнік прэс-службы ЦАХАЛа падпалкоўніка Пітэр Лернэра. Перамір'е паміж Ізраілем і сектарам Газа было парушанае ўсяго праз некалькі гадзін пасля пачатку: палестынскія тэрарысты абстралялі раённую раду Эшколь і памежны пераход «Керэм Шалом», які быў зачынены праз гэты абстрэл. Пасля гэтага ізраільскі танк адкрыў агонь на поўдні сектара Газа, як паведамляла агенцтва Reuters са спасылкай на ўласнага фатографа і Міністэрства ўнутраных спраў аўтаноміі. Ёсць асцярогі, што а 9:30 раніцы палестынцы выкралі ізраільскага жаўнера.

ЦАХАЛ праводзіць вайсковую аперацыю на поўдні сектара Газа ў раёне Рафаха. NEWSru Israel паведамляе, што загінулі ад 20 да 30 палестынцаў, блізу 200 параненых. Паводле апошніх звестак, палестынскія крыніцы паведамляюць пра больш за 50 загінулых і 220 параненых у выніку абстрэлаў.

Паводле наяўных звестках, абстрэл раёна Рафах доўжыцца. Ізраільская армія ўжыла у тым ліку артылерыю і гелікоптэры.

Прэс-служба Арміі абароны Ізраіля паведаміла, што існуюць сур'ёзныя асцярогі з нагоды выкрадання вайскоўца. Згодна з дазволеным да публікацыі звестках, інцыдэнт адбыўся прыкладна а 09:30, гэта значыць пасля ўвядзення ў дзеянне пагаднення аб спыненні агню. Сям'і жаўнера паведамілі пра здарэнні. Пасля сутыкнення, падчас якога адбылося гэтае здарэнне, войска не спыняе спробаў высветліць лёс зніклага салдата і праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках