28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Форд» у цэнтры Менска павалілася гнілое дрэва

8

Цяпер гаспадыня аўтамабіля будзе судзіцца з камунальнікамі.

«А 7.40 я паставіла машыну на стаянцы на вуліцы Чырвонаармескай, - распавяла «Народнай Волі» ўладальніца аўтамабіля Кацярына Янчук. - А 09.18 патэлефанавалі з міліцыі, сказалі, што на мой «Форд» упала дрэва. Унутры яно цалкам трухлявае, але ўдар быў такой сілы, што лопнулі колы, пашкоджаная ўся пярэдняя частка. Страхоўка ў мяне звычайная, так што цяпер буду падаваць у суд на камунальнікаў».

Уладальніца аўтамабіля патлумачыла прычыну пазову.

«Гэта дрэва магло абрынуцца ў любы момант. І не толькі на машыну, але і на людзей», - сказала яна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках