4 траўня 2024, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: NATO павінна ўмацаваць усходнюю мяжу

13
Міністр абароны Польшчы: NATO павінна ўмацаваць усходнюю мяжу

NATO павінна перагледзець канцэпцыю абароны на ўсходняй мяжы падчас вераснёўскага саміту Альянсу.

Пра гэта ў інтэрв'ю Polskie radio заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк.

"У нас ніколі не было такой сітуацыі, як цяпер. Гэта, напэўна, будзе самы важны саміт NATO за апошнія 15 гадоў. Гэта тэст для NATO, і на гэтым саміце мы ўбачым, наколькі Альянс здолеў зрабіць высновы з існага крызісу бяспекі ў Еўропе", - сказаў Томаш Семаняк.

Паводле ягоных слоў, у такой сітуацыі трэба разгледзець змены для ўмацавання ўсходняй мяжы Альянсу. На думку Томаша Семаняка, варта дадаткова развіваць структуры NATO у Польшчы з тых, што ўжо існуюць, у прыватнасці Міжнародны паўночна-заходні корпус у Шчэціне.

Саміт NATO пройдзе 4-5 верасня ва Ўэльсе. Лідэры краін-чальцоў абмяркуюць будучую структуру і праблемы арганізацыі з улікам сённяшніх выклікаў. Чакаецца, што ўкраінскае пытанне будзе сярод ключавых. Акрамя таго, Пётр Парашэнка атрымаў запрашэнне ад генеральнага сакратара NATO Андэрса Фог Расмусэна ўзяць удзел у саміце.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках