4 траўня 2024, Субота, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За напад на царкву ў Віцебску расейцы атрымалі 10 гадоў турмы

8
За напад на царкву ў Віцебску расейцы атрымалі 10 гадоў турмы

Двое расейцаў атрымалі па 10 гадоў пазбаўлення волі кожны за разбойны напад у віцебскай царкве.

Пра гэта паведаміў БелТА намеснік пракурора Віцебска Дзмітрый Арэхва.

Прысудам суда яны прызнаныя вінаватымі ва ўчыненні разбойнага нападу, а таксама вымагальніцтве грошай. Злачынства было ўчыненае восенню мінулага года. Двое беспрацоўных атрымалі часовы прытулак у адным з віцебскіх храмаў, дзе ім падалі і грошы на ежу. Аднак трапеза не абышлася без спіртнога, i падагрэтыя алкаголем падарожныя, пагражаючы нажом верніку, выкралі ў яго грошы, а таксама сродкі, ахвяраваныя на храм, - усяго каля Br7 млн. Гэтага няўдзячным гасцям падалося мала, і яны патрабавалі ад ахвяры яшчэ і афармлення крэдыту ў іх карысць на суму да BR30 млн.

За злачынства з прычыны яго асаблівай небяспекі расейцаў асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках