4 траўня 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Гіркін прыгразіў Пуціну ўцёкамі ў Расею

52

Верхавод тэрарыстаў «ДНР» паставіў ультыматум уладам Расеі.

Калі не будзе аказаная дапамога, то ён вымушаны будзе адступіць ад горада Антрацыт, паведамляе прэс-цэнтр АТА, спасылаючыся на дакладныя крыніцы. Таксама Ігар Гіркін («Стралок») пагражае сваім заказчыкам уцёкамі з Украіны.

«У тэрарыстаў ёсць толькі адно выйсце каб выратаваць сваё жыццё - здацца і паўстаць перад судом за свае злачынствы», - гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра.

Там адзначылі, што за ноч сілы АТА працягвалі наступальныя дзеянні, накіраваныя на звужэнне кольца вакол Данецка.

«Быў нанесены шэраг агнявых удараў па апорных пунктах праціўніка. У выніку знішчаная вялікая колькасць тэхнікі і жывой сілы тэрарыстаў», - адзначаецца ў паведамленні.

У шэрагах тэрарыстаў - паніка і хаос, назіраюцца масавыя выпадкі дэзертырства. Аднак абстрэлы пазіцый сіл АТА працягваюцца. З мінамётаў і гармат былі абстраляныя 4 пазіцыі, якія знаходзяцца паблізу населеных пунктаў Макарава, Ніжняя Альхоўка, Гарадзішча, Мар’інка, Трудаўскі, пішуць «Подробности».

Працягваецца артылерыйска-мінамётны абстрэл пазіцый сіл АТА з тэрыторыі Расеі ў раёне населеных пунктаў Ільінка, Міўсінск, Пятроўскае.

Нагадаем, ФСБ і ГРУ адкрылі паляванне на верхаводаў тэрарыстаў на Данбасе. Доказы гэтага раней апублікавала Рада нацбяспекі і абароны Украіны.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках