4 траўня 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На імпарт бульбы Беларусь выдаткавала $5,4 мільёна

9

18% ежы ў беларускіх крамах прывезена з-за мяжы.

Расейцы ў адказ на заходнія санкцыі наважылі адмовіцца ад еўрапейскіх, амерыканскіх і аўстралійскіх гародніны, сыроў, мяса і рыбы. І гэта пры тым, што сельскагаспадарчай прадукцыі з ЕЗ, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі суседняя краіна купляе прыкладна на 9 мільярдаў даляраў у год. Агульная дзель імпарту з далёкага замежжа на расейскіх прылаўках складае 12,8% (паводле звестак Федэральнай мытнай службы Расеі за студзень-травень 2014 года, - Рэд.). Дарэчы, у беларускіх крамах замежнай ежы больш - прыкладна 18%. «Комсомольская правда в Беларуси» наважыла параўнаць, якіх прадуктаў мы больш за ўсё завозім у краіну, а якіх - прадаём.

Цікава, што Беларусь купляе замежную бульбу. У першым паўгоддзі мы выдаткавалі на яе амаль 5,4 мільёна даляраў. Праўда, на экспарт адправілі нашмат больш - на 12,8 мільёна. Сярод самых экзатычных тавараў мы, напрыклад, прадаём за мяжу малюскі і ракападобныя. У першым паўгоддзі Беларусь экспартавала на 228 тысяч даляраў (а завезлі ў краіну на 12 мільёнаў даляраў - Рэд.) Таксама адправілі на экспарт гарбату і каву. І адных толькі арэхаў (кеш’ю, фундук, какосы і г.д.) Беларусь прадала ў іншых краінах на 246 тысяч даляраў. Дарэчы, гарбата, кава, арэхі і малюскі, ў асноўным, сышлі ў Расею.

Што мы прадавалі і куплялі ў першым паўгоддзі. Паводле звестак Белстата.

Што мы купляем за мяжой

Мяса: $296,5 млн.

Рыба: $164,9 млн.

Курыца: $5,3 млн.

Гародніна: $74,5 млн.

Садавіна: $245,5 млн.

Малако і малочныя прадукты: $42,4 млн.

Масла сметанковае: $1,6 млн.

Гарбата: $20,5 млн.

Кава: $15 млн.

Што мы прадаём за мяжу

Мяса: $263,8 млн.

Рыба: $40,5 млн.

Курыца: $96 млн.

Гародніна: $85 млн.

Садавіна: $72 млн.

Малако і малочныя прадукты: $743 млн.

Масла сметанковае: $117,5 млн.

Гарбата: $71 тыс.

Кава: $90 тыс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках