4 траўня 2024, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўжыла супраць украінскіх вайскоўцаў забароненую зброю

21

Расейская Федэрацыя ўжыла ў раёне населенага пункта Мелавое Луганскай вобласці супрацьпяхотныя міны.

Яны былі запушчаныя дыстанцыйна з яе тэрыторыі. Пра гэта паведаміў у нядзелю, 10 жніўня, спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша «Карэспандэнт».

Ён адзначыў, што гэты від узбраення забаронены міжнародным гуманітарным правам, паколькі яго выкарыстанне можа прывесці да значных чалавечых страт.

Лысенка, акрамя таго, адзначыў, што з расейскай тэрыторыі ўкраінскія памежнікі пяць разоў былі абстраляныя з супрацьпяхотных агнямётаў «Чмель», таксама былі былі дыстанцыйна запушчаныя супрацьпяхотныя міны. «Паводле задумы расейцаў, памежнікі, адыходзячы, павінны былі трапіць у пастку», - распавёў Лысенка.

Паводле інфармацыі штаба АТА, на мінах падарваліся чатыры памежнікі. Двое атрымалі лёгкія раненні канечнасцяў, двое - раненні сярэдняй цяжкасці.

Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінская пагранзастава, супраць вайскоўцаў якой гэтая зброя было ўжытая, знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта, а гэта значыць, што ад дзеянняў расейскіх ваеўнікоў маглі пацярпець мірныя людзі, перш за ўсё дзеці.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках