10 траўня 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвясціў пра ўвод «гуманітарнага канвою» ва Украіну

92
Пуцін абвясціў пра ўвод «гуманітарнага канвою» ва Украіну

Пётр Парашэнка праводзіць тэрміновыя перамовы з Баракам Абамам.

Уладзімір Пуцін праінфармаваў кіраўніка Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу аб накіраванні «гуманітарнага канвою» ва Украіну. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Расеі ў панядзелак 11 жніўня.

«Адзначана, што расейская старана ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа накіроўвае ва Украіну гуманітарны канвой», - сказана ў паведамленні.

Раней кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў, што дэталі гуманітарнай дапамогі ўзгодненыя з Кіевам, і яна адбудзецца пад эгідай Чырвонага крыжа. «Мы ўзгаднілі ўсе дэталі з кіраўніцтвам Украіны», - заявіў Лаўроў. Пацверджання гэтай інфармацыі з боку Чырвонага крыжа няма.

Прэзідэнт Украіны праводзіць тэрміновыя перамовы з Баракам Абамам. Раней Пётр Парашэнка заяўляў, што Украіна згодная прыняць гуманітарную дапамогу, але калі гэтая місія будзе міжнароднай, без усялякага вайсковага суправаджэння.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках