27 красавiка 2024, Субота, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ хоча адгаварыць Паўднёвую Амерыку ад паставак ежы ў Расею

8
ЕЗ хоча адгаварыць Паўднёвую Амерыку ад паставак ежы ў Расею

Еўрапейскі Звяз мае намер правесці перамовы з такімі краінамі Лацінскай Амерыкі, як Бразілія і Чылі.

Брусэль паспрабуе адгаварыць іх ад замяшчэння экспарту ў Расею сельгаспрадукцыі з краін ЕЗ, забарону на якую Масква ўвяла з мінулага тыдня. Намер лацінаамерыканскіх краін падвысіць экспарт у РФ за кошт уведзеных абмежаванняў на ўвоз тавараў з ЗША і ЕЗ выклікаў непакой Брусэля, піша РБК са спасылкай на Financial Times.

Расея ў адказ на сектаральныя санкцыі Вашынгтона і Брусэля з 7 жніўня ўвяла поўную забарону на пастаўкі ялавічыны, свініны, плодаагародніннай прадукцыі, мяса птушкі, сыроў, малака і малочных прадуктаў з ЕЗ, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвэгіі тэрмінам на адзін год.

За дзень да абвяшчэння поўнага спісу забароненых тавараў Рассельгаснагляд паведаміў, што неадкладна абмяркуе з дыпмісіямі шэрагу краін Паўднёвай Амерыкі перспектывы пашырэння паставак прадуктаў харчавання ў РФ. Установа таксама апублікавала спісы прадпрыемстваў Бразіліі, якія атрымалі права на пастаўкі ў Расею мясной прадукцыі. Акрамя таго, упершыню бразільскія кампаніі Confepar і Perdigao атрымалі права на пастаўку малочнай прадукцыі.

FT нагадвае, што ўлады Бразіліі ўжо «дазволілі амаль 90 новым мясакамбінатам неадкладна пачаць экспарт кураціны, ялавічыны і свініны ў Расею», а Чылі мае шанец атрымаць значныя прэферэнцыі «ад эмбарга Расеі на еўрапейскую рыбу».

У сувязі з гэтым кіраўніцтва Еўразвязу мае намер давесці да ведама краін, якія могуць замяніць еўрапейскі экспарт, чаканні Брусэля, што яны не будуць атрымліваць "несправядлівы прыбытак праз сітуацыю, якая склалася», цытуе выданне высокапастаўленага чыноўніка ЕЗ, які выступіў на брыфінгу, прысвечанаму Украіне.

Ён падкрэсліў, што асобныя кампаніі могуць падпісваць новыя кантракты з Расеяй, але «цяжка апраўдаць дыпламатычныя ініцыятывы» дзяржаў для замяшчэння прадукцыі ЕЗ, ЗША, Нарвэгіі і Аўстраліі.

Іншы еўрапейскі чыноўнік падкрэсліў, што перамовы будуць палітычнымі: іх мэтай з'яўляецца вызначэнне важнасці адзінага падыходу міжнароднай супольнасці да ўкраінскага канфлікту, а не ўзмацненне юрыдычных прэтэнзій што да забароны на экспарт прадуктаў харчавання ў РФ.

ЕЗ як найбуйнейшы ў свеце гандлёвы блок можа націснуць праз перамовы з гандлёва-эканамічным звязам, у які ўваходзяць Аргентына, Бразілія, Парагвай і Уругвай (МЕРКОСУР), адзначае FT. Пры гэтым выданне прызнае, што «15-гадовыя перамовы аб гандлёвым пагадненні загразлі ў цяжкасцях праз доступ да рынкаў».

Чакаецца, што крок у адказ на «прадуктовае эмбарга» Масквы Еўразвяз зробіць на пасяджэнні экспэртаў у сельскай гаспадарцы ў чацвер, 14 жніўня, гаворыцца ў публікацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках