27 красавiка 2024, Субота, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінаблаўтатранс» абяцае Wi-Fi у міжнародных аўтобусах

4
«Мінаблаўтатранс» абяцае Wi-Fi у міжнародных аўтобусах

Бесправадны доступ у інтэрнэт з'явіцца ў міжнародных аўтобусах у 2015 годзе.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Мінаблаўтатранс" Віктар Русак, піша БелТА.

Як растлумачыў гендырэктар, цяпер салоны міжнародных аўтобусаў маюць аудыёвідэасістэмы, кандыцыянеры, сістэмы клімат-кантролю, прыбіральні, кухні, дзе ёсць лядоўні, мікрахвалёўкі, кававаркі, тэрмасы. "Па сутнасці, у міжнародных аўтобусах ёсць амаль усё для камфортнага паездкі. Бракуе толькі бесправаднога доступу ў інтэрнэт, таму мы плануем, што ў 2015 годзе пасажыры змогуць скарыстацца Wi-Fi", - адзначыў Віктар Русак.

Аўтобусы "Мінаблаўтатранс" таксама абсталяваныя аўтаматызаванай сістэмай дыспетчарскага кіравання (АСДК), якая дазваляе кантраляваць працу аўтобусаў у рэжыме рэальнага часу як на тэрыторыі краіны, так і за яе межамі. Да канца гэтага года АСДК плануецца ахапіць увесь грузавы транспарт.

Самыя папулярныя сярод турыстаў напрамкі - Чарнагорыя, Чэхія, Францыя, Гішпанія, Італія, Літва, Польшча. Як удакладніў Віктар Русак, аўтобусы "Мінаблаўтатранс" ездзяць у дзесяткі еўрапейскіх краін. Пры патрэбе прадпрыемства гатова адкрываць новыя маршруты. Што да далейшага развіцця турыстычных паслуг, то для выканання міжнародных пасажырскіх перавозак "Мінаблаўтатранс" дадаткова набыў 39 аўтобусаў падвышанай камфортнасці.

"Цяпер міжнародныя заказныя пасажырскія перавозкі складаюць 20% у структуры даходу "Мінаблаўтатранс". У 2013 годзе даход ад гэтага віду дзейнасці склаў Br154 млрд. У гэтым годзе мы разлічваем, што ён перасягне Br200 млрд", - сказаў гендырэктар.

Віктар Русак нагадаў, што ў 2013 годзе ААТ "Мінаблаўтатранс" атрымаў статус мытнага перавозніка. Гэта дазволіла прадпрыемству дастаўляць грузы з Еўропы ў Мытны саюз з найменшымі выдаткамі і практычна без страт часу на праходжанне межаў і мытнае афармленне. У планах прадпрыемства - правесці рэструктурызацыю парку грузавой рухомай тэхнікі з пераарыентацыяй яго на выкананне міжнародных перавозак. Для гэтага ў 2014 года плануецца набыць 8 аўтапаяздоў класа Еўра-6.

"Апошнія гады мы набываем транспарт з дапамогай замежнай крэдытнай лініі з адтэрміноўкай плацяжу на 18 месяцаў. Разлічваем, што нам удасца прадоўжыць супрацоўніцтва на выгадных для сябе ўмовах", - дадаў Віктар Русак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках