27 красавiка 2024, Субота, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх чыноўнікаў перасадзяць на кітайскія аўто

23
Расейскіх чыноўнікаў перасадзяць на кітайскія аўто

У Расеі прапануюць забараніць дзяржзакупкі аўтамабіляў еўрапейскіх і амерыканскіх марак.

Пасля нявызначанай пагрозы кіраўніка ўрада РФ Дзмітрыя Мядзведзева ўвесці нейкія "ахоўныя меры" ў аўтапраме ў адказ на заходнія санкцыі расейскія аўтадылеры наважылі самі прапанаваць "найбольш адэкватны варыянт" адказу, піша "Коммерсант". Іх спалохала магчымасць забароны імпарту аўтамабіляў, і яны прапануюць забараніць дзяржзакупкі усіх марак з краін, якія ўвялі санкцыі, уключаючы лакалізаваныя ў Расеі мадэлі. У выніку чыноўнікам давядзецца перасесці на карэйскія, кітайскія і айчынныя аўтамабілі.

Пра тое, што аўтадылеры гатовыя самі прапанаваць ураду "найбольш дзейсныя і правільныя" з пункту гледжання рынку меры ў адказ супраць заходніх санкцый у аўтапраме, распавялі выданню некалькі крыніц на рынку. На іх думку, ключавой мерай можа быць забарона на дзяржзакупкі аўтамабіляў еўрапейскіх і амерыканскіх марак. Нагадаем, што 7 жніўня Мядзведзеў заявіў аб патэнцыйнай гатоўнасць увесці ахоўныя меры ў аўтапраме, авіябудаванні і суднабудаванні, але не ўдакладніў, якія менавіта меры. Факт абмеркавання рынкам "найбольш адэкватнага варыянту санкцый, якім можа стаць поўная забарона дзяржзакупак марак з краін, якія ўжылі санкцыі супраць Расеі", пацвердзіў прэзідэнт ГК Фаварыт Мотарс (дылер KIA, Ford Chevrolet, Volvo і інш.) Уладзімір Папоў. "Мы асцерагаемся, што ахоўныя меры ў аўтапраме будуць уведзеныя нечакана, як гэта было ў дачыненні да сельгаспрадукцыі, фактычна без кансультацыі з рынкам, і хочам прэвентыўна даць сваё бачанне сітуацыі", - тлумачыць Папоў. Ён падкрэслівае, што "дылерская супольнасць выступае супраць усялякіх абмежаванняў бізнэсу і санкцый, але калі праз палітыку яны непазбежныя, то трэба прыдумаць найбольш бязбольны варыянт".

Папоў дадае, што "ў выпадку санкцый рацыянальна не марнаваць грошы дзяржбюджэту" на аўтамабілі з краін, якія ўжылі санкцыі, "уключаючы аўтамабілі, ужо лакалізаваныя ў Расеі". "Дзяржзакупкі можна будзе кампенсаваць карэйскімі, кітайскімі або айчыннымі брэндамі", - мяркуе дылер. Паводле ягонай ацэнкі, "такая мера будзе дастаткова дзейснай", бо дзель карпаратыўных закупак у агульным аб'ёме продажаў Mercedes, BMW, Audi - амаль 35%, "у Toyota гэты ўзровень таксама досыць вялікі".

Фота: Дзмітрый Духанін/Камерсант

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках