27 красавiка 2024, Субота, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іларыёнаў: Пуцін спрабуе легалізаваць агрэсію

8
Іларыёнаў: Пуцін спрабуе легалізаваць агрэсію

Увод так званага "гуманітарнага канвою" - адзін з этапаў метадалогіі для захопу чужых тэрыторый.

Экс-дарадца прэзідэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў у інтэрв'ю выданню "Гордан" распавёў, што ён думае пра спробы кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна адправіць ва Украіну "міратворцаў".

"Тое, што цяпер спрабуе зрабіць Пуцін, на мове міжнароднага права называецца легалізацыяй агрэсіі. Увод так званага "гуманітарнага канвою", "міратворчых войскаў", "падраздзяленняў МНС" - адзін з этапаў адпрацаванай расейскімі ўладамі метадалогіі для захопу чужых тэрыторый", - заявіў Іларыёнаў.

"Спачатку на чужой зямлі пачынаюць арудаваць дыверсанты і тэрарысты, потым становіцца зразумела, што супрацьстаяць узброеным сілам краіны, дзе яны дзейнічаюць, яны не могуць, - і на дапамогу да іх спяшаюцца так званыя "міратворчыя войскі", "гуманітарныя місіі", "канвоі МНС", сапраўдная мэта якіх - легалізацыя сепаратызму, тэрарызму і анэксій. Гэты сцэнар добра вядомы, гэтую метадалогію агрэсар ужываў неаднаразова - у Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўі", - дадаў экс-дарадца Пуціна.

Іларыёнаў нагадаў, што і анэксія Крыму, і падтрымка тэрарыстаў на Данбасе, і абвешчаны Пуціным "гуманітарны канвой" МНС цалкам падпадаюць пад вызначэнне агрэсіі, устаноўленай рэзалюцыяй 3314 Генеральнай асамблеяй ААН ад 14 снежня 1974 года.

"У ёй паказаны адная з прыкмет агрэсіі: размяшчэнне ўзброеных сіл ці іншых сілавых падраздзяленняў адной дзяржавы на тэрыторыі другой без яго згоды, незалежна ад таго, як гэтыя ўзброеныя сілы называюцца, хай нават і міратворчымі, гуманітарнымі, канвойнымі... Хоць добрую справу, мне здаецца, канвоем не назавуць", - падкрэсліў ён.

"Гаворка ідзе пра цяжкае злачынства і з пункту гледжання міжнароднага права, і з пункту гледжання крымінальных кодэксаў Украіны і Расейскай Федэрацыі. Кіраўніцтву Украіны не варта забываць, што кампраміс з агрэсарам ад агрэсіі не ратуе. Ён толькі пагаршае сітуацыю, якая склалася", - мяркуе экспэрт.

Нагадаем, 11 жніўня прэс-служба Крамля паведаміла, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове са старшынём Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу заявіў, што расейскі бок супольна з прадстаўнікамі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа накіроўвае ва Украіну гуманітарны канвой.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках