28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Цесака просяць пяць гадоў турмы

8
Для Цесака просяць пяць гадоў турмы

Маскоўскі суд можа прысудзіць нацыяналіста Максіма Марцінкевіча, вядомага па мянушцы Цясак, да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Гэта адбудзецца, калі яго прызнаюць вінаватым у экстрэмізме. Пракурор у Кунцаўскім судзе Масквы заявіў, што бок абвінавачання разглядае яго віну як цалкам даведзеную, паведамляе BBC.

Максіма Марцінкевіча абвінавачваюць у распальванні нянавісці ці варожасці, прыніжэнні чалавечай годнасці (артыкул 282 КК Расеі). Максімальным пакараннем паводле гэтага артыкула з'яўляецца пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Паводле версіі Следчага камітэта, Марцінкевіч на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" восенню 2013 размясціў тры відэаролікі экстрэмісцкага зместу.

Марцінкевіч раней прызнаваў, што размяшчаў два відэаролікі, але падкрэсліваў, што ніякага дачынення да мантажу або здымкі не меў. У судзе таксама выступіла экспэрт, якая паведаміла, што ніякіх заклікаў у відэароліках не ўтрымоўваецца.

Раней, 14 лютага мінулага года, Максім Марцінкевіч быў затрыманы ў Менску пасля бойкі з трыма беларускімі антыфашыстамі каля клінікі «Новы зрок». Паводле гэтага факта была распачатая крымінальная справа аб хуліганстве з ужываннем зброі. 24 лютага ён быў вызвалены з СІЗА пад абавязацельства аб яўцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках