28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Лэні Кравіца пройдзе ў «Менск-Арэне»

1
Канцэрт Лэні Кравіца пройдзе ў «Менск-Арэне»

Канцэрт выканаўцы адбудзецца 1 лістапада ў «Менск-Арэне», як першапачаткова і анансавалася.

Хакейны клуб «Дынама-Менск», які прэтэндаваў на пляцоўку ў той жа дзень, перанёс гульню ў «Чыжоўка-Арэну», піша ultra-music.com.

- У парадку выключэння мы наважылі пайсці насустрач канцэртнаму агенцтву «Атам інтэртэйнмэнт», якое ўклала немалыя сродкі ў тое, каб прывезці ў Менск папулярнага амерыканскага выканаўцу Лэні Кравіца. У наяўнасці быў канфлікт інтарэсаў, але ў рэшце рэшт нам удалося знайсці агульныя падыходы. Хачу запэўніць дынамаўскіх заўзятараў, што больш пераносаў матчаў не будзе, - гаворыцца ў заяве генеральнага дырэктара ХК «Дынама-Менск» Максіма Суботкіна.

У сваю чаргу кіраўнік канцэртнага агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт» Андрэй Аляксееў заявіў:

- Мы вельмі любім і паважаем хакей, самі з задавальненнем наведваем матчы ХК «Дынама-Менск». Выказваем вялікую ўдзячнасць ХК «Дынама-Менск» за тое, што падтрымалі нас. І жадаем поспеху менскаму клубу ў гульнях чэмпіянату КХЛ.

Нагадаем, што 29 ліпеня генеральны мэнэджар хакейнага клуба «Дынама-Менск» Уладзімір Беражкоў заяўляў, што каманда не плануе пераносіць гульню на іншую пляцоўку праз запланаваны ў «Менск-Арэне» канцэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках