28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праводзіць вайсковыя вучэнні на спрэчных з Японіяй Курылах

19
Расея праводзіць вайсковыя вучэнні на спрэчных з Японіяй Курылах

Больш за тысячу вайскоўцаў, каля сотні адзінак тэхнікі і пяць верталётаў Мі-8 удзельнічаюць у вучэннях, якія пачаліся ў раёне Курыльскіх выспаў.

Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы Усходняй вайсковай акругі (УВА) РФ палкоўнік Аляксандр Гардзееў, піша Лiга.нет.

З ягоных слоў, да манеўраў прыцягваюцца часткі, дыслакаваныя на Курылах, дэсантнікі, вайсковая авіяцыя і сілы Ціхаакіянскага флоту. «Пры правядзенні практычнага этапу вучэння асабісты склад кулямётна-артылерыйскага злучэння УВА адпрацуе элементы абароны марскога ўзбярэжжа з ужываннем найноўшых беспілотных лятальных апаратаў расейскай вытворчасці. У сваю чаргу, вайскоўцы дэсантна-штурмавой роты ПДВ правядуць высадку дэсанту з верталётаў Мі-8 на адной з выспаў Курыльскай грады», - дадаў Гардзееў.

Акрамя таго, верталёты армейскай авіяцыі акругі будуць перакідваць падраздзяленні паміж выспамі, адзначыў палкоўнік. Вучэнні маюць планавы характар, канстатаваў ён.

Манеўры могуць выклікаць незадаволенасць Японіі, якая таксама прэтэндуе на гэтыя тэрыторыі. Японія запэўнівае, што выспы з'яўляюцца часткай яе тэрыторыі, і патрабуе ад Масквы іх перадачы.

Раней Японія ўвяла санкцыі супраць Расеі праз анэксію Масквой украінскага Крыму і расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках