28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Москва отвергла требования Киева к «гуманитарному конвою»

32
Москва отвергла требования Киева к «гуманитарному конвою»

Масква адпрэчыла патрабаванні Кіева да «гуманітарнага канвою»

Расейскі МЗС заявіў, што «Украіна выстаўляе ўсё новыя патрабаванні да гуманітарнай дапамогі Расеі, якія выклікаюць здзіўленне». У Кіеве заявілі пра гатовасць прыняць гуманітарны груз з Падмаскоўя толькі пры ўмове, што ён будзе пераладаваны на транспарт Чырвонага Крыжа. Груз павінен перасекчы мяжу ў Харкаўскай вобласці (Белгародскай з боку Расеі), сцвярджаюць Кіеў і расейскі МЗС, аднак у расейскім МНС кажуць, што калона ідзе ў Растоўскую вобласць. Самаходы едуць па трасе М4, піша РБК.

Некалькі сотняў кіламэтраў мяжы Украіны з Растоўскай вобласцю РФ кантралююцца ваеўнікамі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі».

Калона будзе знаходзіцца ў дарозе блізу трох дзён, паведаміла прадстаўніца МНС Расеі Алена Калабушкіна. У той жа час, паводле інфармацыі неназванай крыніцы РІА «Новости», прыбыццё калоны на мяжу адбудзецца ўжо ў першай палове дня серады.

Пра тое, што тэхніка Расейскай Федэрацыі, якая вязе гуманітарную дапамогу, не будзе перасоўвацца па тэрыторыі Украіны без адпаведнага дазволу, раней паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта краіны Валерый Чалы. «Мы не разглядаем які-небудзь рух расейскіх калон па ўкраінскай тэрыторыі», - падкрэсліў ён.

Ён падкрэсліў, што Украіна дапускае, што калона, якая ўжо ідзе да мяжы, павінна быць дастаўленая на мяжу. «У транзітнай зоне будзе мытная рэгістрацыя. Чырвоны Крыж нясе адказнасць за гэта, і ён дастаўляе гэтую гуманітарную дапамогу па тэрыторыі Украіны», - сказаў ён.

«Гэтыя грузы будуць пераладаваныя на транспартныя сродкі, якія арандуе Чырвоны Крыж, і такім чынам мы не дапусцім суправаджэння МУС Расеі або іншых сілавікоў па Украіне, - адзначыў ён. - Усё будзе пад кантролем украінскай стараны, мы бярэм на сябе адказнасць за дастаўку гуманітарнага грузу».

Чалы адзначыў, што ўсякі іншы несанкцыянаваны ўваход на тэрыторыю Украіны - гэта акт агрэсіі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках