19 траўня 2024, Нядзеля, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гуманітарны канвой» праедзе па тэрыторыі Украіны на расейскіх КамАЗах

2
«Гуманітарны канвой» праедзе па тэрыторыі Украіны на расейскіх КамАЗах

Па тэрыторыі Украіны грузавікі будуць ехаць з мясцовымі нумарамі.

"Гуманітарны канвой" з Расеі для жыхароў зоны антытэрарыстычнай аперацыі пры перасячэньні мяжы з Украінай атрымае ўкраінскія аўтамабільныя нумары. Перагружаць груз на аўтамабілі Чырвонага крыжа не будуць. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, паведамляе РІА "Новости".

"Мы пагадзіліся на тое, каб на нашых аўтамабілях з'явіліся ўкраінскія нумары падчас маршруту па тэрыторыі Украіны", - сказаў ён.

Раней Чырвоны Крыж атрымаў звесткі ад Расеі аб "гуманітарным канвоі".

Груз з РФ павінен перасекчы мяжу Украіны ў пункце пропуску Шэбекіна-Плятнёўка на мяжы Белгарадскай і Харкаўскай абласцей. Разам з тым учора з'явіліся звесткі, што калона з 280 КамАЗаў накіроўваецца да Растова-на-Доне.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках