19 траўня 2024, Нядзеля, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: агрэсар не можа везці «гуманітарную дапамогу»

8
Андрэй Іларыёнаў: агрэсар не можа везці «гуманітарную дапамогу»

Экс-дарадца расейскага прэзідэнта Андрэй Іларыёнаў заявіў, што расейская гуманітарная дапамога «не выклікае даверу».

«Цяпер увага прыкаваная да калоны, якая накіроўваецца праз Варонеж у Харкаўскую вобласць. Ніхто не ведае пра такія ж, ці падобныя калоны, якія, магчыма, цяпер кіруюцца ў Луганскую і Данецкую вобласці», - мяркуе Андрэй Іларыёнаў.

На ягоную думку, згода на атрыманне гуманітарнай дапамогі ад Расеі легалізуе пранікненне праз расейска-ўкраінскую мяжу грузавікоў з невядома чым у сярэдзіне.

«У сітуацыі баявых дзеянняў адкрыццё мяжы агрэсару, які, нібыта, вязе гуманітарную дапамогу, недапушчальна», - мяркуе Іларыёнаў.

Груз з РФ павінен перасекчы мяжу Украіны ў пункце пропуску Шэбекіна-Плятнёўка на мяжы Белгарадскай і Харкаўскай абласцей. Разам з тым учора з'явіліся звесткі, што калона з 280 КамАЗаў накіроўваецца да Растова-на-Доне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках