19 траўня 2024, Нядзеля, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзень у Менску выпала больш за 60% месячнай нормы ападкаў

За дзень у Менску выпала больш за 60% месячнай нормы ападкаў

62% месячнай нормы ападкаў выпала ў Менску за апошні дзень.

У абсалютным выразе іх колькасць склала 50 мм (50 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі): уночы з 11 на 12 жніўня - 4 мм, днём 12 жніўня - 46 мм. Праз залевы ў другой палове дня аўторка быў парушаны рух транспарту на 28 тралейбусных, васьмі аўтобусных і пяці трамвайных маршрутах, піша БелаПАН.

Колькасць ападкаў у Менску ўдзень 12 жніўня была найбольшай сярод усіх метэастанцый. На другім месцы быў Бярэзінскі запаведнік з 25 мм (32% месячнай нормы), на трэцім - Барысаў з 23 мм (31%).

Прычынай непагадзі стаў актыўны халодны атмасферны фронт, што абумовіў кантраснасць тэмператур: ад 21-22 градусаў цяпла на захадзе Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей да 31-32 градусаў на ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках