У Гомельскай вобласці знайшлі 100-кілаграмовую авіябомбу
1- 13.08.2014, 10:27
- 6,017
На нафтавым радовішчы ў Гомельскай вобласці знайшлі 100-кілаграмовую авіябомбу часоў ВАВ.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе «Беларуснафты».
«Яе выявілі пры правядзенні земляных работ на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі свідравой устаноўкі ў Светлагорскім раёне. Вайскоўцы інжынерна-сапёрнай групы ўнутраных войскаў, якія прыбылі да месца знойдзенага боепрыпасу, ідэнтыфікавалі яго як 100-кілаграмовую авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны. Са слоў сапёраў, боепрыпас знаходзіўся ў баявым (ўзведзеным) становішчы, і ўяўляў рэальную пагрозу. Небяспечную знаходку вывезлі на спецыяльны палігон і знішчылі», - адзначылі там.