19 траўня 2024, Нядзеля, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твітэр» пачаў тэставаць відэа-рэкламу ў стужцы навінаў

«Твітэр» пачаў тэставаць відэа-рэкламу ў стужцы навінаў

Сэрвіс мікраблогаў «Твітэр» пачаў тэставаць відэа-рэкламу ў стужцы навін, з дапамогай якой мае намер разнастаіць крыніцы свайго даходу.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні «Твітэру».

Раней у гэтым годзе «Твітэр» пачаў тэставаць функцыю Video Card, якая адлюстроўвае прэв'ю відэароліка ў стужцы навін карыстальніка. У выніку тэставання сэрвіс высвятліў, што паведамленні-твіты з відэаролікамі падвышаюць ўцягнутасць карыстальнікаў, піша Lenta.ru.

Рэкламны прадукт Promoted Video, які цяпер знаходзіцца ў стадыі бэта-тэставання, дазволіць брэндам прасцей загружаць і прасоўваць відэаролікі на «Твітэры». Фармат выглядае як звычайны відэаролік у стужцы навін, аднак пад ім размешчаны жоўты значок-індыкатар рэкламнага характару паведамлення і таго, кім яно аплачанае.

Сэрвіс забяспечыць рэкламадаўцаў інструментамі для вымярэння ахопу і эфектыўнасці прасоўвання відэакантэнту - да прыкладу, можна будзе ацэньваць адсотак поўных праглядаў роліка або разбіўку паміж арганічнымі і праплачанымі праглядамі.

Аплата рэкламных кампаній будзе праводзіцца праз мадэль Cost-Per-View, гэта значыць, рэкламадаўцы будуць плаціць толькі ў тым выпадку, калі карыстальнікі клікнулі на іх ролік для прагляду. «Твітэр» не ўдакладняе, ці будзе рэкламны прадукт даступны як на мабільных тэлефонах, так і на дэсктопах, аднак ў паведамленні аб запуску фармату ён дэманструецца толькі на мабільных прыладах.

Раней мабільную відэа-рэкламу з аўтапрайграваннем запусціла сацсетка Facebook. Інтэрнэт-рэсурсы зацікаўленыя ў рынку анлайн-рэкламы, які расце, аб'ём якога толькі ў ЗША вырасце на 42 адсоткі да 5,96 мільярда даляраў, паводле прагнозу eMarketer.

У дадатак да запуску рэкламы, «Твітэр» заклікаў карыстальнікаў публікаваць больш відэаролікаў, што, на думку распрацоўнікаў, дазволіць ім прыцягнуць больш чытачоў і разнастаіць кантэнт на сэрвісе.

Колькасць карыстальнікаў сэрвісу «Твітэр» складае амаль 271 мільён. Новы рэкламны прадукт дазволіць больш актыўна манетызаваць гэтую карыстальніцкую базу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках