19 траўня 2024, Нядзеля, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Віцебску разгульвалі сланы

3

У Віцебску 12 жніўня можна было пагладзіць і пакарміць трох сланоў, што свабодна гулялі па газоне на праспекце Будаўнікоў ля Лядовага палаца.

Тут усталёўваюць цырк-шапіто, і, пакуль раскладвалі вальеры для жывёл, тры сланы скублі траву без якой-небудзь агароджы. Жыхары Віцебска, у першую чаргу бацькі з дзецьмі, спяшаліся сфатаграфавацца з жывёламі. Многія частавалі сланоў яблыкамі, агуркамі, бананамі і кабакамі, піша БелаПАН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках