19 траўня 2024, Нядзеля, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У маскоўскіх крамах правядуць прадуктовыя рэйды

24
У маскоўскіх крамах правядуць прадуктовыя рэйды

Улады Масквы правядуць рэйды ў буйных сеткавых крамах для выяўлення незаконнага гандлю прадуктамі, якія трапілі пад забарону.

Пра гэта пішуць у сераду, 13 жніўня, «Известия» са спасылкай на кіраўніка сталічнага дэпартамента гандлю і паслуг Аляксея Немярука.

Цяпер гандлёвыя сеткі складаюць спісы, у якіх пазначаная колькасць забароненых прадуктаў і планаваныя тэрміны заканчэння іх продажу, распавёў чыноўнік. Дзякуючы гэтаму ў мэрыі будзе інфармацыя аб тым, калі ў крамах скончацца гэтыя тавары.

Тыя крамы, якія прадоўжаць прадаваць забароненыя прадукты пасля названага імі тэрміну, чакаюць праверкі, якія дэпартамент гандлю і паслуг будзе праводзіць разам з управай эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі ГУ МУС Расеі, адзначыў Немярук. Праверкі, удакладніў ён, могуць пачацца ўжо праз месяц.

6 жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб выкарыстанні асобных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі РФ». На наступны дзень урад зацвердзіў забарону на пастаўкі ялавічыны, свініны, плодаагародніннай прадукцыі, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака і малочных прадуктаў з краін ЕЗ, ЗША, Канады, Аўстраліі, Нарвэгіі ды Японіі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках