19 траўня 2024, Нядзеля, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель мерыцца працягваць дыялог з Пуціным

16
Мэркель мерыцца працягваць дыялог з Пуціным

Канцлерка ФРГ заявіла, што нягледзячы на санкцыі, гатовая працягваць перамовы з Пуціным аб украінскім крызісе.

Разам з тым Ангела Мэркель зазначыла, што не прызнае дзеянні Расеі, учыненыя ў дачыненні да Украіны. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Sächsische Zeitung ў сераду, 13 жніўня, піша "Корреспондент". "Я стараюся зрабіць так, каб нягледзячы на санкцыі, не страцілася нітка размовы з расейскім прэзідэнтам", - заявіла яна.

Кіраўніца ўрада ФРГ адзначыла, што заўсёды выступала за канструктыўнае супрацоўніцтва з Масквой і гатовая працягваць яго і ў будучыні. Разам з тым федэральная канцлерка дала зразумець, што не прызнае дзеянні Расеі, учыненыя ў дачыненні да Украіны. "Захаванне тэрытарыяльнай незалежнасці дзяржаў і немагчымасць змены межаў у аднастароннім парадку - гэта галоўная еўрапейская дамоўленасць", - заявіла Мэркель, падкрэсліўшы, што анэксіяй Крыма Пуцін зрабіў насуперак гэтым прынцыпам.

Украіна павінна мець магчымасць сама, свабодна і на дэмакратычных падставах прымаць пастановы аб сваёй канстытуцыі, накіраванасці палітыкі, а таксама ступені самастойнасці ўсходніх рэгіёнаў, мяркуе Ангела Мэркель. "Расея павінна гэта прызнаць", - заявіла кіраўніца нямецкага ўрада.

Архіўнае фота Reuters

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках