19 траўня 2024, Нядзеля, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павук стаў зоркай тэлеэфіру BBC

5

Буйны павук запоўз на паверхню аб'ектыва камеры падчас выпуску навін тэлеканала, каб злавіць муху.

Пра гэта паведамляе расейская служба BBC.

У момант з'яўлення павука ў поле зроку аператара і тэлегледачоў вядучы Грэм Сцюарт (Graham Stuart) распавядаў аб адстаўцы дырэктара аднаго з культурных фэстаў. Інцыдэнт адбыўся падчас ранішняга выпуску навін.

Трохі папоўзаўшы па аб'ектыву, павук схаваўся, скраўшы ахвяру - невялікую муху.

Нагадаем, некалькі гадоў таму ў інтэрнэце з'явіўся відэаролік з вядоўцам БТ, які падчас запісу рэпартажу з Рыгі заўважыў лятаючую каля аб'ектыва камеры асу. У адрозненне ад яго, вядучы тэлеканал BBC адрэагаваў на з'яўленне кузуркі больш стрымана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках