19 траўня 2024, Нядзеля, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўпершыню судзяць аматара вечарынак па начох

11
У Менску ўпершыню судзяць аматара вечарынак па начох

Судовыя органы Менска ўпершыню разглядаюць пазоў аб парушэнні ўласнікам кватэры правілаў карыстання жылым памяшканнем.

Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік юрыдычнага аддзела ЖРЭА Партызанскага раёна Віталь Быхаўцаў, раней такім чынам да адказнасці прыцягвалі толькі наймальнікаў жылля. У новым Жыллёвым кодэксе (ЖК), прынятым летась, рэгламентуецца таксама адказнасць уласніка за парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем (павышаны шум, утрыманне кватэры ў антысанітарным стане, разбурэнне і псаванне жылога памяшкання або агульнай маёмасці).

Адзін з жыхароў Партызанскага раёна часта прыводзіў да сябе кампаніі, гучна уключаў музыку не толькі ўдзень, але і ноччу. Суседзі скардзіліся на яго ў жыллёвую арганізацыю, неаднаразова выклікалі міліцыю. Усяго было складзена 7 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. Аднак мужчына адпаведных высноваў не зрабіў. ЖРЭА Партызанскага раёна падало на яго заяву ў суд аб прымусе ўласніка да продажу жылля за парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем. У выпадку задавальнення пазову дэбашыру давядзецца прадаць кватэру, выселіцца з яе і шукаць сабе новае жыллё.

Канчатковую пастанову суд прыме 1 верасня.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках