19 траўня 2024, Нядзеля, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пахаванне Анатоля Удавічэнкі прайшло ў Барысаве

6
Пахаванне Анатоля Удавічэнкі прайшло ў Барысаве

Пахаванне выдаўца закрытай уладамі газеты «Барысаўскі кур'ер» адбыліся 13 жніўня.

Анатоль Удавічэнка памёр учора на 56 годзе жыцця пасля працяглай хваробы. Ён быў пахаваны ў Барысаве, піша БелаПАН.

У 1996 годзе Анатоль Удавічэнка заснаваў незалежную газету «Барысаўскі кур'ер» (пасля «Курьер з Барысава»).

«У 2005 годзе яе закрылі як непажаданую -«супярэчыла дзяржаўным інтарэсам». Закрылі бесцырымонна. Аднак усе тыя, хто калісьці працаваў пад кіраўніцтвам Анатоля Васільевіча, разглядаюць гэты перыяд - перыяд працы побач з ім - як самым найлепшы ў сваім жыцці. Таму што не магло быць дрэнна, калі быў Удавічэнка. Яго неверагодная ўсмешка, ягоная цяплыня, ягоная гатоўнасць прыйсці на дапамогу заварожвалі. З ім заўсёды было вельмі надзейна і камфортна. Чатыры гады таму лекары паставілі Анатолю Васільевічу страшны дыягназ - рак. Але з якім гонарам і спакоем ён трымаўся! Нават такі жорсткі прысуд не змог сцерці з твару гэтую незабыўную ўсмешку. Ён назаўжды застанецца з намі. Шкада толькі, што ўжо не абняць яго і не пачуць», - адзначыла былая рэдактарка выдання Людміла Атчанашэнка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках