30 красавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Ватолін: Расія ператвараецца ў краіну-выгнанку

9
Ігар Ватолін: Расія ператвараецца ў краіну-выгнанку

Пуцін патрапіў у клуб выгнанцаў да Лукашэнкі і Маралеса.

Пра гэта агенцтву LETA заявіў публіцыст Ігар Ватолін, піша rus.delfi.lv.

"Чаму з Крымам паступілі так, кінуўшы выклік усёй міжнароднай супольнасці? Чаму гэтае пытанне не паставілі як, напрыклад, з Асеціяй, Прыднястроўем, каб міжнародная супольнасць магла дараваць, пераварыць? У палітыцы Пуціна ёсць ірацыянальныя моманты, таму майго разумення тут недастаткова", - сказаў ён.

Ватолін адзначыў, што Беларусь, Казахстан і Арменія падтрымліваюць палітыку Расеі, але робяць гэта "з жахам". "Яны думаюць – ці не мы наступныя? Бо існуюць рэальныя планы аднавіць Расейскую імперыю ці хаця б Савецкі Саюз", - мяркуе Ватолін.

Са слоў публіцыста, надоечы Расея ўваходзіла ў клубы G-8 і G-20, але пасля анэксіі Крыму трапіла ў іншы клуб, у адну кампанію з Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Балівіі Эва Маралесам. Праўда, пакуль такія рэжымы не лезуць да суседзяў, іх крытыкуюць, але санкцыі не ўводзяць. "Але калі такая дзяржава нападае на суседнюю краіну, да таго ж, у Еўропе, знішчае ўсе існыя міжнародныя пагадненні, то рэакцыя адназначная. Дагэтуль Расея на ўсіх ветразях ішла да статусу краіны-выгнанца", - сказаў Ватолін.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расею з яе культурнай спадчынай варта аддзяляць ад палітычнага рэжыму: "Гэта дзве розныя велічыні, пуціны прыходзяць і сыходзяць, а вялікая Расея застаецца".

Фота: LETA

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках