30 красавiка 2024, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насычанае тэлефоннае жыццё Лукашэнкі

7
Насычанае тэлефоннае жыццё Лукашэнкі

Беларускія прапагандысты ўчора зламалі галаву ў разважаннях аб тым, як падаць інфармацыю аб тэлефонных размовах Лукашэнкі з Пуціным і Парашэнкам.

Час ішоў, усе СМІ ўжо пра гэта адпісаліся, каментатары адкаментавалі, аналітыкі ўзялі на вока, піша АФН.

Тэма ўжо пачала сыходзіць з інфармацыйнага эфіру (не блытаць з эфірам зомба-скрыні), як з-пад пяра прэс-службы беларускага правадыра выйшла праца з элементамі мастацкай творчасці і фактамі, якіх не было ў паведамленнях прэс-службаў прэзідэнтаў дзяржаў-контрагентаў.

«Цягам апошніх двух дзён прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў насычаныя тэлефонныя перамовы з прэзідэнтамі Расеі, Казахстана і Украіны», - паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Ну, усе мы разумеем выразы «насычанае жыццё», «насычаны адпачынак» і нават «насычаны вечар на тэлефоне». Насычаныя тэлефонныя размовы - а з Пуціным учора Лукашэнку давялося гаварыць двойчы - могуць азначаць толькі тое, што суразмоўца з беларускага боку крычаў, шаптаў, прасіў, маліў, стагнаў, плакаў, біўся ў істэрыцы і брудна лаяўся. Зрэшты, не выключана, што менавіта так усё і адбывалася.

Галоўная задача беларускай прапаганды звялася да таго, каб яшчэ раз прарэкламаваць на ўвесь (расейскамоўны) свет ініцыятыву Лукашэнкі аб сустрэчы ў фармаце 3+1 (прэзідэнты мытнай тройкі + Парашэнка).

«Адной з цэнтральных тэм чарговым разам стала ініцыятыва аб правядзенні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расеі, Украіны», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

«Лукашэнка даўно прапанаваў правесці яе ў Менску, каб абмеркаваць тыя праблемы, якія могуць паўстаць ва Украіны з Мытным саюзам у сувязі з падпісаннем Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ і далейшай канфрантацыяй. Аб прапрацоўцы такой ідэі Аляксандр Лукашэнка ўпершыню публічна заявіў на сустрэчы з лідэрамі кампартый Расеі і Украіны Генадзем Зюганавым і Пятром Сіманенкам», - спецыяльна нагадвае беларускі бок, чыя гэта была ідэя і дзе трэба правесці гэтую сустрэчу.

"Да пытання правядзення такой сустрэчы кіраўнікі дзяржаў звяртаюцца ўжо не ўпершыню. Абмяркоўваючы яе магчымы фармат, прэзідэнты Беларусі і Расеі падкрэслілі, што ў ёй могуць узяць удзел і іншыя зацікаўленыя бакі», - таксама гаворыцца ў паведамленні.

Сваю ініцыятыву Лукашэнка ўчора таксама абмяркоўваў у тэлефоннай размове з Назарбаевым.

І ў якасці кантрольнага стрэлу, каб ужо кожны зразумеў, што стаіць на чале беларускага кута, у паведамленні фігуруе наступны абзац:

«Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў сваіх калег аб праведзенай напярэдадні позна увечары тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам...прэзідэнты Беларусі і Украіны абмеркавалі...магчымы фармат, а таксама месца правядзення сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Беларусі, Казахстана, Расеі, Украіны».

З новага, хоць і так зразумела, што гэтая тэма разглядалася ва ўсіх драбніцах, прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра тое, што ў размовах з Пуціным абмяркоўваўся «гуманітарны канвой».

«Пуцін падрабязна праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб праблемах, якія ўзніклі з дастаўкай гуманітарнага грузу насельніцтву, якое пражывае на ўкраінскіх тэрыторыях, дзе вядуцца баявыя дзеянні», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках