30 красавiка 2024, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кавярню ў Гомелі абрабавалі і спалілі

3
Кавярню ў Гомелі абрабавалі і спалілі

Згарэлая ўчора ў Гомелі кавярня была абрабаваная перад падпалам.

Учора мы распавядалі аб тым, што ў Навабеліцкім раёне пры дзіўных абставінах згарэла летняя кавярня. Нягледзячы на асноўную версію прычыны пажару МНС - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак, адзін з працаўнікоў установы, з якім нам удалося звязацца, сцвярджаў, што кавярню спачатку абрабавалі, а затым падпалілі. Некаторыя яго здагадкі сёння пацвердзілі следчыя.

Як распавяла onliner.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, ноччу двое мужчын узламалі акно ралета і праніклі ў кавярню. Адтуль яны выкралі прадукты харчавання, цыгарэты і алкаголь. Паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства затрыманыя грамадзянін РФ 1987 года нараджэння і 48-гадовы гамяльчук. Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.205 (крадзеж, учынены групай асоб).

Пакуль невядома, падпальвалі злодзеі ўстанову або пажар адбыўся ў выніку кароткага замыкання. На гэтае пытанне адкажа прызначаная пажара-тэхнічная экспэртыза.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках