30 красавiка 2024, aўторак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны Федэрар усталяваў рэкорд на турніры ў Цынцынаці

Легендарны Федэрар усталяваў рэкорд на турніры ў Цынцынаці

Швайцарскі тэнісіст стаў першым у гісторыі гульцом, якія пераадолеў адзнаку ў 300 перамог на турнірах катэгорыі «Мастэрс» за кар'еру.

У другім крузе спаборніцтваў у Цынцынаці 17-разовы чэмпіён турніраў «Вялікага шалома» Роджэр Федэрар падолеў канадца Васэка Паспішылу - 7:6, 5:7, 6:2. Гэтая перамога стала трохсотай для 33-гадовага швайцарца на турнірах серыі «Мастэрс», піша ATP.

Пры гэтым ён стаў першым тэнісістам, які дасягнуў гэтага паказніка. На другой пазіцыі Рафаэль Надаль - у яго 281 перамога, а на трэцім - серб Новак Джокавіч, які атрымаў 220 перамог.

«Ведаю, як цяжка перамагаць у гэтых матчах, таму што ты гуляеш супраць спаборніка з топ-50, калі нават не супраць топ-20 або топ-10. З гэтага пункту гледжання я, безумоўна, рады, што дасягнуў трохсотай перамогі. Гэта выдатна», - заявіў тэнісіст. У наступным раўндзе спаборнікам швайцарца будзе француз Гаэль Манфіс.

Фота: AP/Al Behrman

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках