30 красавiка 2024, aўторак, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінскі канвой збочыў з трасы Масква - Растоў

20

Расейская гуманітарная калона, якая рухаецца да мяжы з Украінай, збочыла з федэральнай трасы «Дон».

Яна накіроўваецца ў бок расейскага горада Данецк, які знаходзіцца ля самой мяжы Украіны. Грузавікі спыняюцца ў полі, напісаў у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» журналіст Стыў Розенберг, які едзе за калонай.

У сераду ўвечары аўтакалона не даехала да КПП у Харкаўскай вобласці, дзе ўкраінскія памежнікі павінны былі агледзець змесціва 270 КамАЗаў, і павярнула на ўсход.

Некаторы час было невядома, дзе менавіта знаходзіцца калона. Пазней непадалёк ад Варонежа яе выявілі журналісты. Позна ўвечары ў сераду намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы сцвярджаў, што расейскі гуманітарны канвой спрабаваў прарвацца на тэрыторыю Украіны.

У чацвер раніцай грузавікі зноў адправіліся ў шлях. Некаторыя крыніцы, у прыватнасці «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрыя Тымчука, паведамляюць, што адначасова з канвоем Расея падцягвае да мяжы з Украінай вайсковую тэхніку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках