30 красавiка 2024, aўторак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Трэба выпусціць зэкаў з турмаў і адправіць іх у Данбас

76
Жырыноўскі: Трэба выпусціць зэкаў з турмаў і адправіць іх у Данбас

Лідар ЛДПР прапанаваў сцягнуць да межаў РФ войска і выпусціць зэкаў з турмы. Каб усе баяліся.

Пра гэта Уладзімір Жырыноўскі заявіў, выступаючы ў Крыме. У сваёй звычайнай экспрэсіўнай манеры ён прапанаваў сцягнуць да межаў Расеі войска, "каб увесь свет баяўся". "Мілітарызацыя, прапаганда - гэта наш шлях", - прыводзіць словы палітыка карэспандэнт "Дажджу". На думку Жырыноўскага, расейская эканоміка таксама павінна быць мілітарызаванай. "Але я не заклікаю да вайны", - падкрэсліў ён.

У сваёй прамове лідар ЛДПР таксама заявіў, што "можна паставіць пытанне аб аднаўленні імперыі", а Пуціна надзяліць тытулам Вярхоўнага кіраўніка. Апошняя прапанова выклікала ўсмешкі на тварах Пуціна і прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева. Акрамя таго, Жырыноўскі прапанаваў умяшацца ва ўкраінскі крызіс, выпусціўшы людзей з турмы, каб тыя адправіліся абараняць Луганск і Данецк. Завяршыў Жырыноўскі сваю прамову цытатай з паэмы Лермантава "Барадзіно": "Не маюць смеласці, ці што, камандзіры чужыя падраць мундзіры аб рускія штыкі?"

Уладзімір Пуцін прыляцеў у Крым у мінулую сераду і напярэдадні ўжо правёў у Севастопалі пасяджэнне Савета бяспекі РФ, дзе абмяркоўвалася пытанне "замежнай бяспекі" акупаванай у сакавіку паўвыспы.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках