30 красавiка 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры выклалі ў сетку перапіску і фота з айфона Мядзведзева

5

Хакеры з «Шалтай Болтай» апублікавалі электронныя лісты прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева.

На сайце гурту b0ltai.org, заблакаваным у Расеі, паведамляецца, што да хакераў патрапіла перапіска з трох паштовых акаўнтаў кіраўніка расейскага ўрада.

«За апошнія некалькі тыдняў кіраўніцтва краіны непрыемна здзівіла нас дурнаватымі ініцыятывамі ў галіне ўзмацнення жорсткасці рэгулявання ў інтэрнэце. Натуральна, на гэта захацелася неяк адрэагаваць. Мы зусім выпадкова знайшлі на прасторах інтэрнэту некалькі паштовых акаўнтаў, якія нібыта належаць прэм'ер-міністру РФ Дзмітрыю Мядзведзеву. У гэтым жа месцы цалкам выпадкова апынуўся кантэнт з трох яго прылад фірмы Apple, агульным аб'ёмам каля 400 мб.

Адразу хочам заявіць, што ў гэтых паштовых акаўнтах, якія, як мяркуецца, належаць нашаму прэм'ер-міністру, няма нічога асабліва цікавага», - адзначылі хакеры.

Напрыклад, акаўнт firtreeman14@gmail.com выкарыстоўваецца для пакупак у інтэрнэце, на тым жа «Амазоне».

«Мядзведзеў з'яўляецца актыўным пакупніком навінак тэхнікі і рэчаў за мяжой. Выкарыстоўваецца пры гэтым левы рахунак і чужая крэдытная карта, мабыць Дзмітрый Анатольевіч не хоча вядомасці. Затое, як відаць з тэксту, «Амазон» зведвае пэўныя праблемы з дастаўкай заказаў на ахоўныя аб'екты», - адзначаюць хакеры.

Іншы рахунак, damspace@yandex.ru, выкарыстоўваецца для асабістай перапіскі і прывязаны да шэрагу сэрвісаў.

Ну і яшчэ адзін рахунак usilyaev@yandex.ru - выкарыстоўваецца для «лёгкай» рабочай перапіскі. Нічога сакрэтнага, толькі «лірыка» і стасункі з паплечнікамі.

Напрыклад, той самы ліст ад Дварковіча пра бюджэт або вось ліст з узгадненнем відэароліка.

«Увогуле ўсё даволі сумна і спакойна. Такое ўражанне, што Дзмітрыя дапускаюць толькі да праўкі некаторых сваіх выступаў і фатаграфавання славутасцяў у тых месцах, дзе ён з'яўляецца. Хоць нам і сумна разбіраць гэтыя масівы, але працяг усё ж такі рушыць услед...» - падсумавалі хакеры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках