30 красавiка 2024, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Батальён «Данбас» узяў у палон 46 каўказцаў пад Горлаўкай

24
Батальён «Данбас» узяў у палон 46 каўказцаў пад Горлаўкай

Найміты з Расеі здаліся ў палон самохаць.

Пра гэта паведаміў камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Ён таксама распавёў аб контратацы тэрарыстаў пад Первамайскам.

«Вялікая групоўка тэрарыстаў з Первамайска наважыла атакаваць нас у Папаснай. Складана сказаць, чым яны думалі. І ці думалі яны чымсьці наогул? Так, іх там нямала - прыкладна 600 чалавек, але ўсё ж гэта сапраўды неяк дзіўна. Не буду надта мянціць языком, але хто ведае, той зразумее.

Дарэчы, якія журналісты трэці дзень распавядаюць аб тым, што Первамайск вольны? Нашто несці гэтую лухту? Вызвалім – усе адразу пра гэта даведаюцца.

Увогуле, вырушыла ўся гэтая бравая калона на Папасную і трапіла пад татальны расстрэл наўпрост - танкісты нашы, з зараней падрыхтаваных і старанна замаскаваных пазіцый, адпрасавалі сэпаратаў напоўніцу. Увогуле, як вы разумееце, да нашых пазіцый ніхто так і не дапяў, а шкада. Нам заставалася атрымліваць асалоду ад гэтага відовішча ў біноклі», - піша Сямён Сяменчанка.

Камандзір «Данбаса» распавёў і пра сітуацыю ў Горлаўцы, аточанай сіламі антытэрарыстычнай аперацыі, і Славянску.

«Горлаўка знаходзіцца пад клапатлівым наглядам нашай самай лепшай у свеце дэсантуры. Вынікі на сёння - самохаць здалося ў палон 46 асоб каўказскай нацыянальнасці. Папярэдне - усе прадстаўнікі Чачэнскай рэспублікі, - піша ён. - Сіламі адважнага батальёна «Данбас» праведзены ператрус царквы Маскоўскага патрыярхату ў горадзе Славянску. Знойдзены арсэнал боепрыпасаў. Бацюшка не выходзіць з запою трэці дзень, таму якіхсьці канкрэтных сведчанняў на гэты конт даць не здолеў. Будзем лячыць».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках