30 красавiка 2024, aўторак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея створыць вайсковую групоўку ў Крыме

6
Расея створыць вайсковую групоўку ў Крыме

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зацвердзіў праграму стварэння асобнай вайсковай групоўкі ў Крыме.

«Хачу вас праінфармаваць, што Міністэрства абароны падрыхтавала дадатак да праграмы ўзбраенняў і падрыхтавала асобную праграму стварэння і развіцця вайсковай групоўкі ў Крыме. Я гэтую праграму зацвердзіў», - сказаў ён у Ялце на сустрэчы з парламенцкімі фракцыямі.

Са слоў Уладзіміра Пуціна, праграма не будзе залішняй і затратнай. «Мы яе не будзем насычаць залішнім асабовым складам, залішнімі ўзбраеннямі, але гэтая праграма арганічна ўпісваецца ва ўсе планы развіцця нашых узброеных сіл, у тым ліку маю на ўвазе яе тэрытарыяльны складнік», - падкрэсліў прэзідэнт.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін паведаміў, што расейскае войска будзе аснашчана сучасным наступальным і абарончым узбраеннем, якога іншыя войскі свету не маюць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках