30 красавiка 2024, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы скупляюць прадукты ў Польшчы

13
Расейцы скупляюць прадукты ў Польшчы

Купляюць усё, што закранае эмбарга, то бок мяса, рыбу, сыр, масла, гародніну і садавіну.

Жыхары еўрапейскага анклава Расеі, Калінінградскай вобласці, павялічылі аб'ёмы купляў прадуктаў харчавання падчас паездак у Польшчу пасля ўвядзення тыдзень таму Расеяй забароны на іх імпарт на расейскі рынак.

Пра гэта піша польская Gazeta Wyborcza, паведае УНІАН.

На мінулым тыдні Расея абвясціла аб забароне паставак практычна ўсіх прадуктаў харчавання з заходніх краін, якія ўвялі або падтрымалі антырасейскія санкцыі за дзеянні расейскай улады ва Украіне. Экспэрты адзначалі, што праз эмбарга расейцаў чакае рост коштаў і дэфіцыт шэрагу прадуктаў.

"На мяжы ўжо відаць актывізацыю. Расейцы купляюць фактычна ўсё, што закранае эмбарга, то бок мяса, рыбу, сыр, масла, гародніну і садавіну. Экспэрты кажуць, што гэта толькі пачатак", - адзначае выданне.

Паводле звестак польскіх мытнікаў, за апошні тыдзень колькасць аўтамабіляў, якія перасеклі мяжу расейскай Калінінградскай вобласці з Польшчай, вырасла на 10% - да 19 тысяч. Паводле прагнозаў, у канцы жніўня - пачатку верасня польскія крамы на мяжы з Расеяй можа чакаць сапраўдны бум са боку расейскіх пакупнікоў. GW заўважае, што жыхары Калінінградскай вобласці традыцыйна купляюць у Польшчы шмат прадуктаў харчавання, якія каштуюць амаль на 40% танней, чым у іх, а таксама купляюць іншыя тавары і карыстаюцца іншымі паслугамі з той жа прычыны.

Газэта заўважае, што расейцы могуць наведваць Польшчу ў рамках уведзенага ў 2011 годзе малога памежнага руху, які, аднак, устанаўляе шэраг абмежаванняў і забараняе ездзіць паводле спецыяльнага дазволу з гандлёвымі мэтамі часцей, чым 10 разоў на месяц.

"Аднак ніхто не сумняваецца, што расейцы знойдуць спосаб, каб абыйсці расейскае эмбарга на прадукты харчавання, бо не раз ужо даводзілі сваю крэатыўнасць. Прыклад - рэгулярныя перавозкі з Польшчы забароненай у Расеі польскай свініны (дзеля выяўлення віруса афрыканскай чумы). Нашы і расейскія мытнікі рэгулярна знаходзяць мяса, схаванае, напрыклад, пад платформай аўтамабіля", - піша газэта і дадае, што надоечы быў затрыманы аўтобус, якім спрабавалі перавезці тону мяса.

Газэта дадала, што аб'ём таргоў паміж Польшчай і Калінінградскай вобласцю, дзе пражываюць каля 950 тыс жыхароў, складае каля 1 млрд дал., 10% з якіх складалі выдаткі расейцаў на польскай тэрыторыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках