30 красавiка 2024, aўторак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч хоча накарміць усю Расею

11
Мясніковіч хоча накарміць усю Расею

Прэм'ер-міністр мяркуе, што Беларусь у змозе нарасціць аб'ёмы экспарту прадуктаў харчавання ў Расею без шкоды для ўнутранага рынку.

Такое меркаванне ён выказаў журналістам у часе наведвання ААТ "Крыніца", дзе сёння разглядаюцца вынікі працы піваварнай галіны за сем месяцаў і хаду выканання даручэнняў Прэзідэнта для яе развіцця, паведамляе БелТА.

"Мы гатовыя нарасціць аб'ёмы экспарту ў Расею, і гэта не адаб'ецца адмоўна на ўнутраным рынку, - запэўніў прэм'ер-міністр. - Мае сцвярджэнні угрунтаваныя на балансах вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, якія мы склалі".

Перш за ўсё, са слоў Міхаіла Мясніковіча, павялічыць беларускі экспарт у Расею плануецца за кошт нарошчвання аб'ёму вытворчасці.

Кіраўнік урада адзначыў, што сёння беларускі экспарт і так мае даволі вялікую ўдзельную вагу ў імпарце Расеі. Лічбы розныя - у залежнасці ад груп тавараў. Так, да прыкладу, у ялавічыне гэта 16-18%, у сырах - пад 40%.

Сыроў, як заяўляў днямі ў Менску кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, Беларусь магла б пастаўляць удвая больш. Шэраг айчынных сырзаводаў ужо пацвердзіў гатовасць павелічэння экспарту. Дыялог аб пытаннях нарошчвання аб'ёму паставак сельскагаспадарчай прадукцыі беларускага вырабу адбыўся таксама ў Маскве. Стораны дамовіліся выпрацаваць доўгатэрміновую стратэгію паставак.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 6 жніўня падпісаў указ "Аб ужыванні асобных спецыяльных эканамічных захадаў у мэтах забеспячэння бяспекі РФ". Дакумэнт уводзіць на год абмежаванні на ўвоз у краіну сельгаспрадукцыі дзяржаў, якія падтрымалі антырасейскія санкцыі. Ва ўказе адзначаецца, што гэтыя захады зробленыя ў мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў Расеі. У пералік замежнай сельгаспрадукцыі, у дачыненні да якой ўводзіцца поўная забарона на пастаўкі, уключылі ялавічыну, свініну, мяса птушкі, рыбу, сыры, малако і плодаагароднінную прадукцыю з Аўстраліі, Канады, ЕЗ, ЗША, Нарвэгіі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках