30 красавiка 2024, aўторак, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Візіт Пуціна ў Крым - няўдалая спроба легітымізацыі акупацыі

2
МЗС Украіны: Візіт Пуціна ў Крым - няўдалая спроба легітымізацыі акупацыі

Украінскае замежнапалітычнае міністэрства пракамэнтавала візіт расейскага прэзідэнта на паўвыспу.

Міністэрства замежных спраў Украіны выступіла з дыпламатычным дэмаршам.

Установа выказала рашучы пратэст расейскай старане ў сувязі з няўзгодненым з Украінай наведваннем 13-14 жніўня прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным ды іншымі расейскімі высокапастаўленымі асобамі часова акупаванай тэрыторыі Украіны - Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля. Адпаведную заяву распаўсюдзіла прэс-служба МЗС Украіны.

"Такі зроблены крок, нягледзячы на засцярогі Украіны, з'яўляецца чарговым фактам пагарды расейскай стараны дзяржаўнага суверэнітэту Украіны, Статута ААН, рэзалюцыі ГА ААН "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны", рэзалюцый Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, дзвюхстаронніх і шматстаронніх абавязанняў", - сказана ў заяве МЗС Украіны .

У міністэрстве падкрэслілі, што "Украіна разглядае гэты ды іншыя няўзгодненыя" візіты "расейскіх чыноўнікаў у Аўтаномную Рэспубліку Крым і Севастопаль як няўдалую спробу легітымізаваць незаконныя" органы ўлады "на часова акупаванай тэрыторыі Украіны". "А таксама фактычна ўхваліць дзеянні, якія ўжо прычыніліся да эканамічных і сацыяльных праблем, парушэння правоў чалавека, пераследу журналістаў, украінскамоўных грамадзян і карэннага крымскататарскага насельніцтва аўтаноміі, парушэння маёмасных правоў юрыдычных і фізічных асоб Украіны", - адзначылі ў МЗС Украіны.

Нагадаем, падчас свайго візіту ў Крым Пуцін на нарадзе з чальцамі Рады бяспекі абмеркаваў пытанні бяспекі Крыма і барацьбы з карупцыяй у двух новых суб'ектах РФ. Гэтая другое наведванне Пуціным Крыма пасля яго анэксіі. Першым разам прэзідэнт РФ наведаў паўвыспу 9 траўня на дзень перамогі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках