2 траўня 2024, Чацвер, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская бронетэхніка і артылерыя ўвайшлі на тэрыторыю Украіны

56
Расейская бронетэхніка і артылерыя ўвайшлі на тэрыторыю Украіны

МЗС РФ запатрабаваў спыніць антытэрарыстычную аперацыю ў Данбасе.

Недалёка ад месца, дзе сёння ўдзень сталі лагерам машыны "гуманітарнага канвою", увечары стаў назірацца актыўны рух вайсковай тэхнікі. Як распавёў у эфіры "Громадського телебачення" журналіст Цімур Алеўскі, паблізу прапускнога пункта "Ізварын" заўважылі некалькі дзесяткаў БТРаў, піша "Украінская праўда".

"Блізу 50 БТРаў праехалі спачатку ў бок прапускнога пункта Ізварын, а потым дзесьці растварылася ў палях", - распавёў ён.

Такую ж інфармацыю паведаміў карэспандэнт The New Times, які знаходзіцца ў Каменску-Шахцінскім, побач з якім спыніўся "гуманітарны канвой". Паводле ягоных слоў, у калоне бронетэхнікі рухаюцца: некалькі дзесяткаў БМП, вайсковыя машыны пяхоты, вайсковыя грузавікі, якія вязуць за сабой артылерыю, піша ТСН.

Карэспандэнт брытанскага выдання Guardian Шон Уокер паведаміў, што калона расейскай вайсковай тэхнікі з афіцыйнай маркіроўкай заехала на ўкраінскую тэрыторыю проста ў яго на вачах. Пры гэтым карэспандэнт адзначае, што гэта не падобна да раптоўнага ўварвання, а выглядае, як звычайная рэч.

Побач з калонай "гуманітарнай дапамогі" рухаецца камандны пункт ЗРК "Бук". Пра гэта паведаміў расейскі журналіст The New York Times Эндру Рот.

Міністэрства замежных спраў Расеі патрабуе спыніць агонь у зоне правядзення АТА для таго, каб "забяспечыць бяспеку" дастаўкі гуманітарнага грузу. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве, апублікаванай на сайце расейскай дыпламатычнай установы. "У сувязі з уступленнем у заканчальную стадыю шматпланавых намаганняў для адпрацоўкі ўсіх аспектаў ініцыятывы надання гуманітарнай дапамогі насельніцтву паўднёвага ўсходу Украіны МЗС Расеі настойліва заклікае стораны супрацьстаяння тэрмінова забяспечыць увядзенне рэжыму спынення агню", - гаворыцца ў паведамленні. У МЗС РФ патлумачылі такую патрэбу "гарантаваннем бяспекі будучай гуманітарнай акцыі".

Канвой у складзе 262 грузавікоў адправіўся 12 жніўня ў бок Украіны з Падмаскоўя. Паводле звестак расейскага МЗС, у Данбас адпраўленыя грузы агульнай вагой 1809,9 т, у тым ліку 400 т круп, 340 т мясных кансерваў, 100 т цукру.

Позна ўвечары ў сераду намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы сцвярджаў, што расейскі гуманітарны канвой спрабаваў прарвацца на тэрыторыю Украіны. Некаторыя крыніцы, у прыватнасці «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрыя Тымчука, паведамляюць, што адначасова з канвоем Расея падцягвае да мяжы з Украінай вайсковую тэхніку.

Фота з архіву

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках