2 траўня 2024, Чацвер, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Наўрад ці гэта гуманітарная калона

4

Міністр замежных спраў Швэцыі назваў «цяжкай сітуацыяй» паведамленне аб перасячэнні расейскай бронетэхнікай мяжы Украіны.

Пра гэта Карл Більт напісаў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр». Так ён пракаментаваў паведамленні брытанскіх журналістаў з выдання The Guardian. «Журналісты Вялікабрытаніі назіраюць расейскую бронетэхніку, якая заязджае на Украіну. Наўрад ці гуманітарная. Цяжкая сітуацыя», - напісаў Більт.

Раней журналісты і мясцовыя жыхары пацвердзілі прарыў расейскай бронетэхнікі ва Украіну. Мяжа краіны была перасечаная ў КПП «Ізварын», які кантралюецца тэрарыстамі. На Украіну заехалі дзесяткі БТРаў, БМП, а таксама грузавікі з вайскоўцамі. Фотасведчанні відавочцаў падзеі з'явіліся ў сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках