26 красавiка 2024, Пятніца, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыю Украіны разам з БТРамі ўвайшлі жаўнеры РФ

68
На тэрыторыю Украіны разам з БТРамі ўвайшлі жаўнеры РФ

Расейскія БТРы і вайсковыя грузавікі рухаюцца па Луганскай вобласці.

Пра гэта паведамілі ў штабе Антытэрарыстычнага цэнтра.

Калона, якая складаецца з БТРаў і вайсковых грузавікоў, перасекла мяжу Украіны на захопленым сепаратыстамі пераходзе «Ізварын». Паводле аператыўных звестак вайсковая тэхніка рухаецца ў накірунку Маладагвардзейскай Луганскай вобласці.

«Разведка пацвердзіла, што калона БТРаў і вайскоўцаў Уралаў перасекла мяжу і праз часова закрыты ўкраінскі ПП Ізварын увайшла на тэрыторыю нашай дзяржавы. Разведка таксама пацвярджае, што нумарныя і апазнавальныя знакі на тэхніцы былі расейскімі», - гаворыцца ў паведамленні.

У штабе адзначылі, што калона нешматлікая, аднак падлічыць дакладную колькасць бронетэхнікі і грузавікоў выведнікам не атрымоўваецца. Паводле папярэдніх звестак, у грузавіках былі ўзброеныя жаўнеры, піша «Корреспондент».

Сёння ўночы вайскоўцы ў зоне АТА ўзялі пад кантроль адцінак трасы каля Луганска, такім чынам зрабіўшы немагчымай дастаўку гуманітарнага грузу з РФ незаконным шляхам. Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Нагадаем, учора ўвечары недалёка ад месца, дзе сталі лагерам машыны пуцінскага канвою, стаў назірацца актыўны рух вайсковай тэхнікі. Як распавёў у эфіры «Громадського телебачення» журналіст Цімур Алеўскі, паблізу прапускнога пункта «Ізварын» заўважылі некалькі дзесяткаў БТРаў. «Блізу 50 БТРаў праехалі спачатку ў бок прапускнога пункта Ізварын, а потым дзесьці загубіліся ў палетках», - распавёў ён.

Такую ж інфармацыю паведаміў карэспандэнт The New Times, які знаходзіцца ў Каменску-Шахцінскім, побач з якім спыніўся «гуманітарны канвой». Паводле ягоных слоў, у калоне бронетэхнікі рухаюцца: некалькі дзесяткаў БМП, вайсковыя машыны пяхоты, вайсковыя грузавікі, якія вязуць за сабой артылерыю, піша ТСН.

Карэспандэнт брытанскага выдання Guardian Шон Уокер паведаміў, што калона расейскай вайсковай тэхнікі з афіцыйнай маркіроўкай заехала на ўкраінскую тэрыторыю проста ў ягоных вачах. Пры гэтым карэспандэнт адзначае, што гэта не падобна на раптоўнае ўварванне, а выглядае, як звычайная рэч.

Побач з калонай «гуманітарнай дапамогі» рухаўся камандны пункт ЗРК «Бук». Пра гэта паведаміў расейскі журналіст The New York Times Эндру Рот.

У сваю чаргу, Міністэрства замежных спраў Расеі патрабуе спыніць агонь у зоне правядзення АТА для таго, каб «забяспечыць бяспеку» дастаўкі гуманітарнага грузу. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве, апублікаванай на сайце расейскай дыпламатычнай установы. «У сувязі з уступленнем у заканчальную стадыю шматпланавых намаганняў для адпрацоўкі ўсіх аспектаў ініцыятывы надання гуманітарнай дапамогі насельніцтву паўднёвага ўсходу Украіны МЗС Расеі настойліва заклікае стораны супрацьстаяння тэрмінова забяспечыць увядзенне рэжыму спынення агню», - гаворыцца ў паведамленні.

Фота з архіву

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках