2 траўня 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роналду пазмагаецца з гульцамі «Баерну» за тытул найлепшага футбаліста Еўропы

1
Роналду пазмагаецца з гульцамі «Баерну» за тытул найлепшага футбаліста Еўропы

Роналду чацвёрты раз запар патрапіў у шорт-ліст кандыдатаў на ўзнагароду, якая прысуджаецца з 2011 года.

Нападнік мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду і гульцы мюнхенскага"Баерну" паўабаронца Ар'ен Робен і брамнік Мануэль Ноер склалі тройку прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста Еўропы мінулага сезону паводле версіі УЕФА

У ліпені падчас першага раўнда галасавання журналістаў з усіх 54 нацыянальных асацыяцый УЕФА была вызначаная дзесятка кандыдатаў, а цяпер прадстаўнікі СМІ склалі тройку прэтэндэнтаў на ўзнагароду. Фінальны тур галасавання журналістаў, паводле вынікаў якога вызначыцца пераможца, пройдзе 28 жніўня ў Манака падчас лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, піша NEWSru.com.

Месцы з чацвёртага да дзесятага ўжо размеркаваныя наступным чынам: Томас Мюлер ("Баерн"), Філіп Лам ("Баерн"), Ліянэль Месі ("Барселона"), Джэймс Радрыгес ("Манака" - "Рэал"), Луіс Суарсэсс ("Ліверпуль" - "Барселона"), Анхель Ды Марыя ("Рэал"), Дыега Коста ("Атлетыка" - "Чэлсі").

Роналду ў чацвёрты раз запар патрапіў у шорт-ліст кандыдатаў на ўзнагароду, якая прысуджаецца з 2011 года. Зрэшты, пакуль партугалец яе ні разу не атрымліваў. У мінулым сезоне ён зноў прадэманстраваў вельмі яскравы футбол, у тым ліку пабіўшы рэкорд у колькасці галоў у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў.

Раней тытулы даставаліся Ліянэлю Месі (у сезоне-2010/2011), Андрэа Іньесце (2011/2012) і Франку Рыбэры (2012/2013).

Фота: AFP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках