2 траўня 2024, Чацвер, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі для фастфуду могуць увесці «падатак на здароўе»

7
У Расеі для фастфуду могуць увесці «падатак на здароўе»

Укараніць дадатковы падатак на фастфуд - такі законапраект бліжэйшым часам будзе ўнесены ў Дзярждуму Расейскай Федэрацыі.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, з такой ідэяй выступіў дэпутат Дзярждумы Ігар Зотаў («Расейская партыя пенсіянераў за справядлівасць»). Калі ініцыятыва будзе прынятая, замежным прадпрыемствам хуткага харчавання давядзецца плаціць падвышаны падатак на прыбытак - да 23% замест існых 20%. 4% прапануецца пералічваць у федэральную скарбніцу, а 19% - аддаваць рэгіянальным бюджэтам.

Тыя грошы, якія паступяць у скарбніцу, мэтазгодна накіраваць на развіццё «сістэмы аздараўлення насельніцтва». Папраўкі аб «падатку на здароўе», як назвалі законапраект у СМІ, будуць унесеныя ў артыкул 284 Падатковага кодэкса РФ.

Як паведамляе БелТА, аўтар заканадаўчай ініцыятывы ўпэўнены, што пасля падвышэння коштаў на фастфуд наведвальнікаў рэстаранаў хуткага харчавання стане менш, што дапаможа аздаравіць насельніцтва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках