2 траўня 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве праходзіць вайсковы парад з удзелам ЗША і Канады

3

У сваёй урачыстай прамове прэзідэнт Браніслаў Камароўскі выказаў устурбаванасць украінска-расейскім канфліктам у міжнародным кантэксце.

У гадавіну пераможнай бітвы ў вайне 1920 года, ў 1923 годзе гэты дзень быў абвешчаны святам Польскага войска. Пазней гэтае свята адзначалася 12 кастрычніка, у гадавіну бітвы пад Леніна, у памяць аб дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. З 1992 года дзень Польскага войска зноў стаў адзначацца 15 жніўня.

Польскія СМІ адзначаюць, што сёлетні парад - самы маштабны за ўсю гісторыю незалежнай Польшчы (дайджэст і пераклад - charter97.org). Некаторыя людзі нават прыйшлі ў цэнтр горада з драбінкамі, каб лепей убачыць парад. Раніцай над польскай сталіцай праляцела калона вайсковай авіяцыі (больш за 50 адзінак тэхнікі, TS-11 Iskra, UH-60 Black Hawk, C-130 Hercules, PZL-130 Orlik, Su-22, MiG-29, F-16), у парку Агрыкола пачаўся фэст пяхоты (удзельнічаюць дэсантнікі з Польшчы, ЗША і Канады), а па цэнтральных вуліцах рухаецца калона цяжкай вайсковай тэхнікі - баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, самаходная артылерыя, зенітныя комплексы, радары і гэтак далей. На працягу дня ў парках і скверах польскай сталіцы пройдзе сэрыя акцый, звязаных з вайсковай тэматыкай: канцэрты вайсковых аркестраў, музэйныя і мастацкія экспазіцыі.

А 8-й гадзіне раніцы прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ўсклаў кветкі да помніка Юзэфа Пілсудскага каля палаца Бэльвэдэр. Прэзідэнта суправаджалі міністр абароны Томаш Семяняк, кіраўнік офіса нацбяспекі Станіслаў Козэ і генералы. Яны ўсклалі вянкі з белых і чырвоных кветак.

«Свабода не дадзеная раз і назаўжды, яе трэба рэгулярна ўмацоўваць, клапаціцца пра яе і сцерагчы яе. Мы па-ранейшаму жывем у свеце, у якім моц часам значыць больш, чым закон. Гэта турбуе, - сказаў прэзідэнт Польшчы, спасылаючыся на расейска-ўкраінскі канфлікт. - Мы змагаемся як за польскую бяспеку, так і за міжнародную».

Фота: wyborcza.pl

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках