2 траўня 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вялікабрытаніі: Расейская бронетэхніка павінна неадкладна пакінуць Украіну

9
МЗС Вялікабрытаніі: Расейская бронетэхніка павінна неадкладна пакінуць Украіну

Калі расейская бронетэхніка не пакіне тэрыторыі Украіны, будуць сур'ёзныя наступствы.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хэманд, інфармуе liga.net.

"Я вельмі ўстурбаваны паведамленнямі аб тым, што сёння раніцай расейская вайсковая тэхніка перасекла мяжу, - заявіў ён у Бруселі. - Калі на тэрыторыі Украіны ёсць расейскі вайсковы персанал або баявыя машыны, то яны павінны пакінуць краіну неадкладна. У адваротным выпадку наступствы будуць вельмі сур'ёзныя".

Таксама ў Брусэлі міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што, паводле наяўнай у яго інфармацыі, 70 адзінак расейскай вайсковай тэхнікі мінулае ночы перасеклі мяжу з Украінай. "Мы вельмі ўстурбаваныя развіццём сітуацыі, бо, з аднаго боку, мы шмат гаворым аб так званым гуманітарным канвоі, але ў той жа час бачым, што эскалацыя працягваецца. У нас ёсць паведамленні, што на працягу ночы 70 адзінак вайсковай тэхнікі зноў перасеклі мяжу", - заявіў ён.

Нагадаем, вяшчальнік інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка пацвердзіў, што сёння ўночы праз пункт прапускання "Ізварына" з тэрыторыі Расеі ва Украіну зайшла чарговая калона расейскай вайсковай тэхнікі. Паводле папярэдніх звестак, расейская бронетэхніка рухаецца ў бок Луганска на запамогу тэрарыстам.

Уночы ў пятніцу журналіст брытанскай газэты Guardian паведаміў, што на ягоных вачах калона з 20 расейскіх БТРаў і вайсковых грузавікоў перасекла расейска-украінскую мяжу каля Данецка Растоўскай вобласці. "Магчыма, такое адбывалася і раней. Але дзіўна ўбачыць гэта на ўласныя вочы", - заявіў журналіст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках